Государственное учреждение образования "Средняя школа №17 г. Борисова"
телефон: 93 41 61
email: school17@rooborisov.by
222514, г. Борисов, ул. Адамовича, 50

экскурсія ў в. Вязынка

27.09.2025
экскурсія ў в. Вязынка

27 верасня 2025 г. для вучняў 5-10 класаў адбылася вельмі цікавая экскурсія ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, музей беларускай маляванкі і музеі "Млын" і "Кузня" ў г. Заслаўе Мінскай вобласці. У Вязынцы вучняў пазнаёмілі з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. 
У музеі беларускай маляванкі вучням расказалі пра тое, што тут знаходзяцца традыцыйныя беларускія дываны, распісаныя фарбамі. Ганаровае месца ў залах пастаяннай экспазіцыі займаюць арыгінальныя дываны Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, у зале часовай экспазіцыі — дываны Фёдара Сухавілы, Іпаліта Ворсы, Ніканора Зосіка і іншых вядомых і невядомых нам аўтараў. Маляванкі  памятныя многім людзям з дзяцінства, так як віселі на сценах у простых сялянскіх дамах, упрыгожваючы іх сціплыя інтэр'еры, у тых дамах, дзе жылі бабулі і дзядулі, дзе спазнавалі свет і раслі іх унукі.
У музеях "Млын" і "Кузня" вучням расказалі пра тое, што паравы млын у Заслаўі быў пабудаваны ў 1910 г. Ён на працягу многіх дзесяцігоддзяў служыў жыхарам Заслаўя і яго ваколіц. Экскурсія выклікала толькі станоўчыя эмоцыя, нягледзячы на пахмурнае асенняе надвор'е.

Версия сайта для слабовидящих