21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. У СШ 17 у гэты дзень прайшлі мерапрыемствы: "Маё любімае беларускае слова", дзе ўсе жадаючыя напісалі іх любімае слова па-беларуску, "Цікавыя перапынкі", дзе жадаючыя маглі адказаць на пытанні, связаныя з роднай мовай і нашай спадчынай, а таксама гучалі песні на роднай мове.
Да міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 3 “А” класа была арганізавана моўная скарбонка “Роднай мовы гук чароўны”.
Вучні акунуліся ў таямніцы беларускай мовы: віталіся па-беларуску, перакладалі словы з русскай мовы на беларускую, працягвалі радкі знакамітых твораў беларускіх пісьменнікаў. Таксама зазірнулі ў “Таямнічы куфар” і ўспомнілі беларускія народныя казкі і апавяданні. Удзельнічая ў конкурсах “Нельга забыць”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, адказалі на пытанні па гісторыі роднага краю. А ў завяршэнні мерапрыемства вучням быў прапанаваны да прагляду кліп песні “Беларуская мова”.