Ляўкі-Орша... Ужо не першы год вучні нашай школы наведваюць гэтыя месцы. І 28 кастрычніка вучні 5 а і 6 б класа праехаліся па гэтым знакамітым маршруце: наведаліся ў госці на дачу Янкі Купалы, якая знаходзіцца побач з в. Ляўкі на Аршаншчыне і завіталі на радзіму Уладзіміра Караткевіча ў г. Орша.
У Ляўках вучням паведамілі гісторыю стварэння дачы Купалы і сказалі пра любімы пісьменнікам аўтамабіль Шэўрале. А ў музеі У. Караткевіча дзецям вельмі падрабязна расказалі пра біяграфію пісьменніка і яго літаратурную спадчыну, працытавалі некалькі вершаў з паэтавага зборніка.
Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, усім вучням вельмі спадабалася наша падарожжа.