21 лютага 2026 г. у Міжнародны дзень роднай мовы ў СШ 23 прайшоў раённы конкурс чытачоў вершаў на беларускай мове "Акрыляе роднае слова-2026". Сёлета тэмай для выступленняў абрана наступная "Паэзія жаночай душы". І гэта не проста так. Бо 2026 г. аб'еўлены ў краіне Годам беларускай жанчыны.
Ад нашай школы ўдзел прынялі вучні 10 класа Кулік Дар'яі І Сурма Яраслаў з вершам Алеся Звонака "Беларускія жанчыны" і Курнушка Аляксандр, вучань 6 "Б" класа з вершам Ніны Мацяш "Да 8-га сакавіка". Жадаем ім перамогі!