Государственное учреждение образования "Средняя школа №17 г. Борисова"
телефон: 93 41 61
email: school17@rooborisov.by
222514, г. Борисов, ул.Адамовича, 50

Сцяжынкамі Якуба Коласа

22.10.2024
Сцяжынкамі Якуба Коласа

19 кастрычніка бягучага года вучні 5 в, 6 а і 7 б класаў накіраваліся ў цудоўнае падарожжа на радзіму Народнага паэта Беларусі Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча ў вёску Акінчыцы, што на Стаўбцоўшчыне.
Вучням вопытныя і таленавітыя экскурсаводы расказалі пра жыццё і дзейнасць паэта, паказалі прылады працы для гаспадарчых патрэб, якія захаваліся ў сям'і паэта. Многія з іх зроблены рукамі дзядзькі Антося. Захаваліся і асабістыя рэчы Ганны Юр'еўны (маці Коласа): ручнікі, вытканыя яе рукамі, чаравічкі, андарак, хустка і інш. Акрамя хаты ў Акінчыцах вучні наведалі Альбуць, куды сям'я Міцкевічаў пераехала пасля. Тут яны ўбачылі шматгадовыя дубы. Пад адным з іх Колас напісаў першыя вершы.   Затым  экскурсанты  пабывалі ў Смольні. Там знаходзіцца  хата, дзе ў 1912 годзе ўпершыню сустрэўся Якуб Колас і Янка Купала ўпершыню. Там Янка Купала пасадзіў ліпку, якая і зараз радуе вока наведвельнікаў.
Уся экскурсія падмацоўвалася ўрыўкамі з паэмы "Новая зямля".
Экскурсія пакінула шмат прыемных уражанняў, нават надвор'е спрыяла лепшаму настрою вучняў.
Напрыканцы хочацца дадаць, што сапраўды ўчора вучня давялося прайсціся сцежкамі, па якіх хадзіў Якуб Колас і ўбачыць тыя месцы, дзе ён правёў лешыя гады свайго жыцця

Версия сайта для слабовидящих